У 2011 г. Нацыянальным банкам Беларусі былі ўведзены у абарачэнне сярэбраныя памятныя манеты, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння класiка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Ён займаўся напісаннем гісторыі беларускай літаратуры і усімі сіламі спрабаваў дапамагчы выйсці беларускай мове на старонкі кніг, газет і часопісаў. За сваё кароткае жыцце Багдановіч таксама здолеў выпусціць паэтычны зборнік «Вянок».
Памёр наш Вялікі зямляк ва ўзросце 25 гадоў ад сухотаў у Ялце (Крым), дзе і быў пахаваны.
У нашым музеі вы можаце сваімі вачыма ўбачыць гэтыя цудоўныя манеты і набыць іх.

Апiсанне манеты "М. Багдановіч. 120 гадоў"
| Дата выпуску ў абарачэнне | 27 кастрычніка 2011 года |
| Дызайн | С. Заскевіч (Беларусь) |
| Чаканка | АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча |
| Проба срэбра | 925 |
| Намінал | 10 рублёў |
| Маса манеты | 16,81 г |
| Маса срэбра ў чысціні | 15,55 г |
| Якасць | "пруф" |
| Дыяметр | 32 мм |
| Тыраж | 2 000 шт |
| Кошт | 80 BYN |
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс
У абрамленні арнаменту, выкарыстанага пры афармленні зборніка вершаў "Вянок", уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ і намінал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); унізе – год чаканкі; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву.
Рэверс
Злева – рэльефная выява партрэта класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча; справа па крузе ў два радкі надпісы: М. Багдановіч, 1891—1917 (гады жыцця) і арнаментальны матыў з васількоў.


