Мы в соц. сетях


г. Минск ул. Зыбицкая, д. 6
En

ПРА МУЗЕЙ

 

Музей Groshi быў заснаваны ў 2018 годзе ў сталіцы Беларусі - Мінску. А перад гэтым уладальнік калекцыі збіраў манеты і банкноты цягам 7 гадоў. Ён працягвае шукаць цікавыя экспанаты, і дадаваць іх у музей. Асноўная частка экспазіцыі прысвечаная гісторыі грашовага абарачэння на геаграфічнай тэрыторыі Беларусі. Падарожжа ў гісторыю вы пачнеце ад першых манет, што пачалі трапляць сюды з Рымскай імперыі ў 2 стагоддзі нашай эры. Далей -  грошы часоў Вялікага княства Літоўскага, калі сфармавалася ўласная фінансавая сістэма. У музеі можна ўбачыць першыя на тэрыторыі Беларусі папяровыя грошы, надрукаваныя ў 1794 годзе. А таксама прайсці этап стварэння і развіцця фінансавай сістэмы незалежнай Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўленыя толькі арыгінальныя экспанаты. Ніводную копію ў вітрынах не паказваем! Акрамя манет і банкнот, у калекцыі ёсць прадметы, якія таксама датычацца фінансава-грашовай тэматыкі. Гэта асобныя зборы аблігацый, пазык, вэксаляў, чэкаў. Іх дапаўняюць падборкі прадуктовых і прамысловых картак, талонаў, купонаў, прыватызацыйных дакументаў. У нас можна ўбачыць калекцыі мясцовых выпускаў банкнот беларускіх гарадоў перыяду Грамадзянскай вайны, а таксама акупацыйныя грошы часоў двух сусветных войнаў. Паказваем плацёжныя сродкі з гета і лагероў для ваеннапалонных. 

З 2019 года мы пашыраем і ўдасканальваем калекцыю. Наша мэта - паказаць гісторыю грошай не толькі ў межах Беларусі, але і ў сусветным маштабе. У гэтым нам дапамагаюць наведвальнікі музея. Яны перадаюць у калекцыю манеты і банкноты са сваіх родных краін. А мы вывучаем новыя экспанаты і дадаем у экспазіцыю.

У нас можна набыць памятныя манеты Беларусі, старыя банкноты розных краін свету, а таксама класічныя сувеніры.

Раздзелы экспазіцыі

Перыяды

манеты 

1. Антычныя манеты на тэрыторыі Беларусі 

2. Перыяд куфічнага дырхема 

3. Перыяд заходнееўрапейскага дэнарыя 

4. Безманетны перыяд 

5. Перыяд Пражскага гроша. Першыя манеты ВКЛ 

6. Грашовы зварот Беларусі (XV-XVII стст.) 

7. Грашовы зварот Беларусі (XVII-XVIII стст.) 

8. Грашовае абарачэнне перыяду Расійскай імперыі (XVIII ст– - 1917 г.)

9. Грашовае абарачэнне на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.) 

10. Грашовае абарачэнне савецкага перыяду (1917-1991 гг.) 

11. Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь

 

 

папяровыя грошы

1. Першыя папяровыя грошы Беларусі (XVIII стагоддзе)

2. Асігнацыі Расійскай імперыі (1768-1843 гг)

3. Дзяржаўныя крэдытныя білеты Расійскай імперыі (1843-1912 гг)

4. Банкноты перыяду Першай сусветнай вайны (1914-1918 гг)

5. Банкноты Польшчы (1917-1939 гг)

6. Банкноты РСФСР (1919-1923 гг)

7. Банкноты СССР (1924-1991 гг)

8. Банкноты РФ (1992-1993 гг)

9. Грашовае абарачэнне Рэспублікі Беларусь 

 

Кошт квіткоў

Для дарослых

25 BYN

* Для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання

10 BYN

* Для пенсіянераў

10 BYN 

    Сямейныя квіткі

    2 дарослых + 1 школьнік                               50 BYN

    2 дарослых + 2 школьнікі                             60 BYN

 

    * Для шматдзетных сям'яў зніжка 50% ад поўнага кошту ўваходу

   * Пры прад'яўленні адпаведнага дакумента 

 

 

** Бясплатнае наведванне

Дзеткі да 6 год

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Інваліды

Дзеткі-сіроты

Дзеткі, якія засталіся без апекі бацькоў

** Пры прад'яўленні адпаведнага дакумента

 

 

Меню
Заказать:
Набор из пяти монет Беларуси "Православные Святые"

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.