Музей Грошай не спыняе працу па пошуку новых экспанатаў! На гэтым тыдні калекцыю папоўніла банкнота ў 5 злотых, якая была надрукавана ў 1794 г. у час паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшка супраць Расійскай імперыі. Гэта былі першыя папяровыя грошы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай! Цікава, што яны не забяспечваліся ніякімі каштоўнымі металамі ці звонкай манетай, а адзінай гарантыяй іх «трываласці» была зямля, якую кантралявалі паўстанцы. На ўсіх банкнотах змешчаны надпіс "Воля. Цэласнасць. Незалежнасць", які быў дэвізам паўстання!