Мы в соц. сетях


г. Минск ул. Зыбицкая, д. 6
En

ПРА МУЗЭЙ

 

Музэй Groshi — сучасны праект у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў горадзе Менск у 2018 годзе. Сама ж ідэя стварэння такога месца выношвалася даўно, а непасрэдна калекцыі музэя збіраліся шмат год і далей працягваюць па магчымасці папаўняцца новымі экспанатамі. Асноўная частка музэя прысвечана гісторыі грашовага абарачэння на геаграфічнай тэрыторыі Беларусі. У ёй паслядоўна распавядаецца пра з'яўленне першых сродкаў плацяжу больш за 1 500 гадоў таму падчас існавання Рымскай імперыі; пра станаўленне ўласнай фінансавай сістэмы ў часы Вялікага княства Літоўскага і яе ўдасканалення з цягам часу; адлюстроўваецца ўвядзенне першых папяровых грошай на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра стварэнне і развіццё фінансавай сістэмы незалежнай Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што ў экспазіцыі музэя Groshi прадстаўлены толькі арыгінальныя прадметы, ніводнай копіі ў вітрынах не дэманструецца! Акрамя манэт і банкнот у экспазіцыі музэя прадстаўлены прадметы, якія таксама датычацца фінансава-грашовай тэматыкі. Гэта асобныя калекцыі аблігацый, пазык, вэксаляў, чэкаў. Іх дапаўняюць падборкі прадуктовых і прамысловых картак, талонаў, купонаў, прыватызацыйных дакументаў. Цікавымі з'яўляюцца калекцыі мясцовых выпускаў банкнот беларускіх тэрыторый перяду Грамадзянскай вайны, а таксама грошы часоў розных акупацый (прадстаўлены ў тым ліку і плацёжныя сродкі з розных гета, працоўных лагероў). 

З 2019 года вядзецца актыўная праца па пашырэнні і ўдасканаленні калекцый экспазіцыі музэя Groshi. Галоўнай мэтай якой з'яўляецца адлюставанне гісторыі грошай не толькі ў межах адной асобна ўзятай тэрыторыі, але і на сусветным узроўні ў сувязі з іншымі краінамі і кантынентамі. Першапачаткова падмурак для гэтай працы быў закладзены непасрэдна самімі наведвальнікамі. Шмат хто з іх дарыў і працягвае гэта рабіць на памяць музэю розныя манэты і банкноты са сваіх родных краін. Усё гэта абярэжна захоўваецца, вывучаецца, сістэматызуецца і знаходзіць сваё месца ў экспазіцыях. Акрамя гэтага работнікамі праводзіцца праца па пашырэнню дадзеных калекцый і па стане на 2023 год у музэі можна пабачыць узоры больш чым са 150 краін з усіх куткоў зямнога шару! 

Пры ўваходзе ў музэі працуе гандлёвая зона, дзе можна набыць розныя памятныя і юбілейныя манэты (у першую чаргу Рэспублікі Беларусь), банкноты розных краін свету, а таксама класічныя суверніры.


Графік працы музэя: з 10:00 да 19:00, кожны дзень без выходных

 

Кошт квіткоў

Для дарослых

15 BYN

* Для школьнікаў і студэнтаў дзённай формы навучання

10 BYN

* Для пенсіянераў

10 BYN 

    Сямейныя квіткі

    2 дарослых + 1 школьнік                               35 BYN

    2 дарослых + 2 школьніка                             45 BYN

 

    * Для шматдзетных сямей зніжка 50% ад поўнага кошта ўвахода

   * Пры прад'яўленні адпаведнага дакумента 

 

 

** Бясплатнае наведванне

Дзеткі да 6 год

Удзельнікі Другой сусветнай вайны

Інваліды

Дзеткі-сіроты

Дзеткі, застаўшыеся без апекі бацькоў

** Пры прад'яўленні адпаведнага дакумента

 

Подробнее о музее

Меню
Заказать:
Набор из пяти монет Беларуси "Православные Святые"

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.