Мы в соц. сетях

г. Минск ул. Зыбицкая, д. 6
En
Главная Новости Скарбовыя білеты Рэчы Паспалітай, ці Боны паўстання

Скарбовыя білеты Рэчы Паспалітай, ці Боны паўстання

 

      У 1794 г. у Рэчы Паспалітай з’явілся першыя, і, як далей паказала гісторыя, апошнія папяровыя грошы. Адбылося гэта падчас апошняй сур’ёзнай спробы захаваць дзяржаву шляхам узброенага паўстання на чале з Тадэвушам Касцюшкам.  

    Галоўным чыннікам увядзення папяровых грошай паўстанцамі стала наяўнасць фінансавых праблем, з якімі яны былі вымушаны сутыкнуцца. Першапачаткова для згашэння дэфіцыту сродкаў здзяйсняліся рэквізіцыі царкоўных каштоўнасцей, абмяжоўваўся выхад за мяжу залатой і срэбнай манеты, зніжалася манетная стапа. 

    Рашэнне аб стварэнні Дырэкцыі скарбовых білетаў прыняла паўстанцкая Найвышэйшая Нацыянальная Рада 8 чэрвеня 1794 г. Дырэкцыя складалася з пяці чалавек, у лік якіх увайшоў вядомы дзеяч ВКЛ, генерал артылерыі Францішак Сапега. 

    Было вырашана выпусціць наступныя віды білетаў: 1000 злотых – 24000 штук (колер жоўта-лімонны), 500 злотых – 24000 штук (колер цагляны), 100 злотых – 60000 штук (колер ружова-чырвоны), 50 злотых – 120000 штук(колер буры), 25 злотых – 240000 штук (колер апельсінавы), 10 злотых – 300000 штук (колер ліловы), 5 злотых – 600000 штук (колер фіялетавы). 13 жніўня было вырашана пра друкаванне 6 мільёнаў разменных білетаў вартасцю 5, 10, 20 грошаў і 1 злоты на агульную суму 14 млн. злотых (30 грошаў складалі 1 зллты). Забяспячэнне білетаў было не праз каштоўныя металы і манеты, а праз дзяржаўныя землі, шляхам продажу якіх планавалася выкупіць білеты у насельніцтва пасля аднаўлення суверэнітэту дзяржавы. Аднак гэтай падзеі не наканавана было здзейсніцца.  

 

               

      Важнай акалічнасцю з’яўляўся складаны час выпуску білетаў, што супаў з аўстрыйскай акупацыяй. У жніўні паўстанцкі ўрад атрымаў з варшаўскай друкарні Яна Вілінга і пусціў у абарот першую партыю білетаў на суму 102500 злотых. Эмісія запавольвалася праз тое, што на кожную банкноту вартасцю 5 злотых і вышэй ставілі свае подпісы ад рукі і нумаравалі купюры два камісары Рады. Грошай бракавала, таму павялічыўся выпуск білетаў без подпісаў і нумароў. Абарот таксама адбываўся праз Найвышэйшую літоўскую раду, з-за чаго білеты трапілі неўзабаве на тэрыторыю Літвы. 

     Білеты неслі ў асноўным надпісы па-польску, занесеныя ў арнаментальную рамку. У аздабленні выкарыстоўваліся гербы ВКЛ і Польшчы. На ўсіх купюрах дробных наміналаў быў подпіс сімвалічнага грамадзяніна Ф. Маліноўскага, што прымаў папяровыя грошы як сапраўдныя. Білеты неслі цёмныя знакі бяспек і, вадзяныя знакі былі вяоікага памеру, і займалі цэлы аркуш паперы, на якім друкаваліся банкноты. Гэта былі гербы Польшчы і ВКЛ – Белы Арол і коннік, разделеныя надпісам JEZIORNA, а таксама арнаментальныя лініі. Па-сутнасці, білеты дробных наміналаў друкаваліся на картоне, які склейваўся з двух аркушаў паперы. 

  Пяцізлотавыя банкноты адкрывалі серыю буйнапамерных скарбовых білетаў, што мелі аднатыпнае афармленне. Зверху напалову зрэзаны надпіс BILET SKARBOWY, пад ім ставіліся літары серыі. Меўся адбітак сухой рэльефнай пячаткі Дэрэкцыі, што была крыху абламаная, каб абцяжарыць падробку. Таму адбітак на ўсіх скарбовых білетах не мае аднаго слова. Намінал пазначачўся лічбамі і словамі. Разнавартасныя купюры адрозніваліся колерам і арнаментам па краі, нязменным заставаўся толькі сціплы малюнак уверсе купюры – кампазіцыя з гербаў Польшчы і ВКЛ, між якімі размяшчаўся набор сімвалаў, запазычаных з французскай рэвалюцыі: фрыгійскі калпак, турэмныя вежы, ланцугі абсалютызму, бліскавіцы народу, крылы вольнасці, перакрыжаваныя дзіды і баявыя косы. 

     Скарбовыя білеты вартасцю ад 5 злотых выпускаліся ў выглядзе кніжак падобных на сучасныя нататнікі. Пры падрыхтоўцы да выпуску, банкноту адразалі так, каб палова надпісу BILET SKARBOWY застался на карашку кніжачкі. Вадзяны знак быў у выглядзе тонкіх гарызантальных ліній і літар BS (“білет скарбовы”) па баках рэльефнай пячаткі. На ўсіх банкнотах  змяшчаўся дэвіз паўстанцаў «Воля, Адзінства, Незалежнасць». 

     Банкноты выкарыстоўваліся галоўным чынам урадам паўстанцаў як сродкі аплатаў паслуг з іх боку. Першапачаткова ўстаноўлена пакаранне за адмову ў прыняцці грошай у памеры ў 10% ад кошту паслугі, якое падвойвалася ў другі раз (20%), трэцяя адмова каралася спагнаннем усёй сумы. Прымусовыя захады сталі спробай падвысіць рэальны абарот грошай, што насамрэч не дало вялікага рэальнага выніку. З 30 верасня падаткі маглі цалкам аплачвацца бонамі. У насельніцтва мелі дастаткова нізкую папулярнасць, на што ўрад паўстанцаў адказваў агітацыйнымі акцыямі і спагнанняміПадробка бонаў каралася смерцю і канфіскацыяй маёмасці. 

     Аналагічна іншым першым эксперыментам у Еўропе па ўвядзенні папяровых грошай, боны пачалі хутка зведваць інфляцыю. Неўзабаве па выпуску яны страцілі 17% сваёй рэальнай вартасці ў дачыненні да срэбнае манеты, пасля бітвы пад Мацяёвіцамі — палову. 

     Волей лёсу, грошы паўстанцаў нядоўга трымаліся ў абароце. 6 лістапада 1794 г. расійскія войскі авалодалі Варшавай і канчаткова рассеялі сілы паўстанцаў. Тадэвуш Касцюшка быў зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць у Санкт-Пецябургу. Скарбовыя білеты страцілі ўсялякую моц. 

     Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад трону. Па выніку апошняга падзелу Рэчы Паспалітай ад 24 кастрычніка 1795 г. дзяржава перастала існаваць. Заходнія землі Беларусі адышлі да Расійскай імперыі. Самыя заходнія часткі беларускіх земляў захапіла Прусія, у складзе якой яны знаходзіліся да 1807 г., калі ў адпаведнасці з Тыльзіцкай дамовай яны перайшлі да Расіі. 

    Пасля капітуляцыі Варшавы паўстанцы дабіваліся ад расійцаў захавання ўжытку грошай, але гэты пункт дамовы не быў прыняты. Страціўшы вартасць, боны атрымалі шырокую папулярнасць для фальшывых банкруцтваў, таму 25 траўня 1795 г. генерал-губернатар Буксгеўдэн абавязаў трымальнікаў бонаў зарэгістраваць наяўныя цягам 2 тыдняў у адміністрацыі цывільнага скарбу ў Варшаве. Каля 7 млн. злотых засталося на руках у насельніцтва.  

     У экспазіцы Музея грошай скарбовя білеты з’яўляюцца аднымі з самых старых банкнот, якія захоўваюць дух важных і драматычных падзей беларускай гісторыі. 

 

 

 

 

 
Меню
Заказать:
Набор из пяти монет Беларуси "Православные Святые"

Информационнае сообщение в Попапе

Lorem Ipsum is simply dummy text of the printing and typesetting industry. Lorem Ipsum has been the industry's standard dummy text ever since the 1500s, when an unknown printer took a galley of type and scrambled it to make a type specimen book. It has survived not only five centuries, but also the leap into electronic typesetting, remaining essentially unchanged. It was popularised in the 1960s with the release of Letraset sheets containing Lorem Ipsum passages, and more recently with desktop publishing software like Aldus PageMaker including versions of Lorem Ipsum.