На працягу 2020 года ў Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне 12 новых памятных манет і 1 набор. Частка з іх ужо была рэалізавана і змагла папоўніць калекцыі як беларускіх, так і замежных нумізматаў. Акрамя таго, іх мелі магчымасць набыць і ўсе ахвотныя. Новыя памятныя манеты з'явіліся адразу па цэлым шэрагу тэмаў. Больш за ўсіх папоўнілася "Гісторыя і культура Беларусі". У яе межах свет пабачылі 5 манет. Самай вялікай па памерах стала манета ў гонар "550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы". Тыраж быў выкананы ў Казахстане ў двух металах: срэбры і медна-нікелі. Адпаведна 599 і 1 999 асобнікаў. Трэба зазначьцы, што такі досыць вялікі дыяметр у 65 мм для медна-нікеля быў ужыты ўпершыню з самага пачатка выпуска памятных манет незалежнай Беларусі ў 1990-х гг. Гэта выклікала жывую цікавасць да гэтых экземпляраў, якія разышліся вельмі хутка.
Вельмі цікавай і прывабнай падалася ўсім новая манетка ў гонар "150 гадоў са дня нараджэння Фердынанта Рушчыца", вядомага беларускага мастака, графіка, педагога. Тыраж таксама быў выраблены ў Казахстане ў двух варыянтах: срэбры і медна-нікелі. 599 і 1 499 асобнікаў. І зноў увагу прыцягнуў медна-нікель. Па-першае, ён быў упершыню выкарыстаны для манет з выявамі мастакоў (раней было толькі срэбра), а, па-другое, на адном з бакоў была змешчана каляровая карціна "Пустка. Старое гняздо". Гэта надало манетам своеасаблівы шарм і шык, які адзначылі ўсе набыўшыя гэты манеты.